BE RU EN

Прэм'ер Украіны анансаваў маштабны рамонт дарог

  • 19.11.2019, 19:24

Аляксей Ганчарук паабяцаў, што за кароткі тэрмін аўтадарогі будуць адпавядаць еўрапейскім стандартам.

Кабінет міністраў запланаваў пачаць вясной 2020 года маштабны рамонт дарог ва Украіне.

Пра гэта паведаміў Прэм'ер-міністр Украіны Аляксей Ганчарук у Facebook.

«Увесну 2020 году плануем маштабны рамонт дарог. Я перакананы, што за кароткі тэрмін аўтадарогі Украіны будуць адпавядаць еўрапейскім стандартам», - напісаў Ганчарук.

Ён адзначыў, што маштабнае будаўніцтва дарог у наступным годзе з'яўляецца адной з задач новага старшыні Дзяржаўнага агенцтва аўтамабільных дарог Украіны (Укравтодор) Аляксандра Кубракова.

Таксама ўрад паставіў перад ім задачу абвясціць міжнародны тэндэр на дабудаванне моста ў Запарожжы.

«Гэты мост - наш сумесны праект, які мы павінны завяршыць на працягу 2-3 гадоў», - падкрэсліў украінскі прэм'ер-міністр.

Ад Кубракова чакаюць, што ён будзе змагацца з карупцыяй, між іншым цалкам абновіць кіруючы склад службаў аўтамабільных дарог у абласцях, а таксама кіраўніцтва Дзяржаўнай акцыянернай кампаніі Аўтамабільныя дарогі Украіны і створыць празрыстыя працэдуры закупак. Яшчэ кіраўніку Укравтодора даручылі падрыхтаваць планы аднаўлення дарог на 2020 год.

Апошнія навіны