BE RU EN

Швэцыя спыніла справу супраць Асанжа

  • 19.11.2019, 17:31

Цяпер ён знаходзіцца ў турме ў Лондане.

Швэдская пракуратура спыніла расследаванне супраць заснавальніка Wikileaks Джуліяна Асанжа. Ассанж цяпер знаходзіцца пад вартай у Вялікай Брытаніі, паведамляе «Зеркало недели. Украина».

Асанж, які адмаўляе абвінавачванне, пазбягаў экстрадыцыі ў Швэцыю цягам сямі гадоў пасля пошуку прытулку ў эквадорскай амбасадзе ў Лондане ў 2012 годзе.

48-гадовы аўстраліец быў выселены ў мінулым месяцы і прысуджаны да 50 тыдняў турэмнага зняволення за парушэнне ўмоваў яго закладу.

Цяпер ён утрымліваецца ў турме Белмарш у Лондане.

Апошнія навіны