BE RU EN

У Беларусі распачаў працу Apple Pay

  • 19.11.2019, 13:01

Але ёсць нюанс.

У дадатку Wallet, нарэшце, з'явілася магчымасць дадаць банкаўскую картку. Але пакуль сістэма Apple Pay будзе працаваць у тэставым рэжыме, паведамілі выданню Digital Report у карпарацыі Apple, паведамляе The Village Беларусь.

Цяпер выпрабаваць аплатную сістэму змогуць кліенты толькі аднаго буйнога банка краіны - «БПС-Сбербанка». Паўнавартасны запуск, са слоў супрацоўнікаў карпарацыі, у краіне адбудзецца праз некалькі тыдняў пасля тэсту - у пачатку снежня.

Сэрвіс будзе працаваць як з картамі Visa, так і Mastercard.

Учора ў тэлеграм-канале «Працуем з Пушкіным» з'явілася інфармацыя, што на сайце «Беаграпрамбанка» ужо ёсць старонка, прысвечаная Apple Pay, але неўзабаве доступу да яе быў зачынены.

Апошнія навіны