BE RU EN

Беларуска выкрыла беспрэцэдэнтную фальсіфікацыю падчас «выбараў»

  • 19.11.2019, 12:12

Супраць старшыні камісіі могуць сведчыць адразу 13 чалавек.

Лідарка Маладых хрысціянскіх дэмакратаў Вольга Кавалькова раскрыла фальсіфікацыю, якую ўлады запусцілі на «выбарах» супраць яе асабіста. Пра гэта актывістка напісала ў «Фэйсбуку»:

"Мне патрэбная дапамога. Калі ласка падзяліцеся гэтым допісам.

Хачу пазнаёміць вас з дырэктарам СШ № 38 на вул.Бельскага, 59а і па сумяшчальніцтве старшынём участковай камісіі №426, які з маіх падазрэнняў сфальсіфікаваў вынікі "выбараў".

Дапамажыце мне знайсці 13 чалавек, якія могуць публічна пацвердзіць, што галасавалі за мяне і жывуць на гэтых адрасах:

вуліцы: Панамарэнка - дамы № 32, 34, 40, 46, 48, 50, 52, 54, 56, 58, 60, 62; Мядзвежына - дамы № 3, 3а, 3б, 4, 5, 7, 8, 9, 11, 12, 13, 14, 15, 16, 16а, 18, 19а, 20, 22; Бельскага - дом № 53. Завулкі: 1-й і 2-й Сілікатны; 3-ці Харкаўскі, Мядзвежына».

Апошнія навіны