BE RU EN

Туск узначаліць Еўрапейскую народную партыю

  • 19.11.2019, 12:06

Палітык мае намер зрабіць пытанне вяршэнства права прыярытэтным у ЕЗ.

Прэзідэнт Еўрапейскай рады Дональд Туск, які неўзабаве сыдзе ў адстаўку, будзе зацверджаны новым прэзідэнтам Еўрапейскай народнай партыі (ЕНП) на з'ездзе партыі ў Заграбе 20 лістапада.

Пра гэта паведамляе Еўрапейская праўда са спасылкай на Euractiv.

Хоць ён яшчэ афіцыйна не абвясціў аб сваёй перамозе, польскі палітык з'яўляецца адзіным кандыдатам. З новым кіраўніцтвам ЕНП вызначыць парадак дня на наступныя гады, і, як чакаецца, зробіць пытанні кліматычных змяненняў і вяршэнства права прыярытэтнымі.

Туск сыдзе з пасады прэзідэнта Еўрапейскай рады 1 снежня. Яго заменіць бэльгійскі прэм'ер-міністр Шарль Мішэль.

Апошнія навіны