Луіс Аяла ў Менску: Мы – архітэктары новай дэмакратыі
- 19.11.2019, 10:30
Выступ калегі Міколы Статкевіча.
Выступ Генеральнага сакратара Сацыялістычнага інтэрнацыяналу Луіса Аялы на з'ездзе Камітэта СІ ў Менску апублікавала прэс-служба «Народнай Грамады»:
– Якім чынам мы можам выпрацаваць альтэрнатывы для падтрымання міру, забяспечыць калектыўную барацьбу за агульныя правы? Гэта тытанічная задача.
Заўтра мы святкуем трыццатыя ўгодкі падзення Берлінскай сцяны. І мы павінны прадаўжаць нашу справу, паколькі рана ці позна нашы намаганні ўвянчаюцца поспехам. Мы нацэленыя на пабудову цалкам новага свету.
У нас ёсць сур'ёзныя перашкоды на шляху да дэмакратыі, ёсць шэраг канфліктаў, якія яшчэ не ўрэгуляваныя. У свеце існуе востры дэфіцыт дэмакратычных сістэмаў. Мы сутыкаемся з атмасферай нявызначанасці.
Мы сацыял-дэмакраты. Мы менавіта тыя людзі, якія заўсёды працавалі ў патрэбным кірунку. Паколькі мы рухаемся ў кірунку роўнасці, сацыяльнай справядлівасці, мы зацікаўленыя ў эканамічным росце на карысць кожнага. Мы – гэта людзі, якія змагаюцца за дэмакратыю.
Нам неабходна пераасэнсаваць сітуацыю, якая склалася ў многіх краінах рэгіёну, у тым ліку ў Рэспубліцы Беларусь. Нам неабходна пераасэнсаваць сваё стаўленне да дэмакратычных інстытутаў. Нам неабходна забяспечыць правядзенне празрыстых і свабодных выбараў. Мы павінны забяспечыць падтрымку палітычным дзеячам. Неабходна абараніць усеагульныя правы. З гэтым назіраюцца праблемы і ў гэтай краіне, і ў іншых краінах.
На нашых плячах ляжаць найсур'ёзнейшыя задачы, паколькі мы – гэта архітэктары новай дэмакратыі. Мы павінны цвёрда верыць у народ. Мы павінны цвёрда верыць у тых людзей, якія адстойваюць прынцыпы і каштоўнасці нашага руху, руху сацыял-дэмакратаў.