BE RU EN

Лінію метро ад «Фрунзенскай» да «Каменнай Горкі» часова закрыюць

  • 18.11.2019, 16:37

Гэта адбудзецца вясной наступнага года.

Лінію менскага метро ад "Фрунзенскай" да "Каменнай Горкі" часова закрыюць вясной. Гэтага патрабуюць працы для будаўніцтва з'езду з трэцяй лініі на другую,

"Думаю, у сакавіку-красавіку будзе прыпыненне метро для ўрэзкі, - цытуе словы гендырэктара "Мінскметрабуда" Леаніда Стухальскага партал tut.by. - Па графіку дзён на пяць мы спынім цягнікі ад" Фрунзенскай" да "Каменнай Горкі".

"Мінскметрабуд" прыносіць прабачэнні пасажырам "за часовыя нязручнасці". "Давядзецца крыху пацярпець, - кажа Стухальскі. - Будоўля часовая, а метро назаўжды".

Можна ўявіць, як няпроста будзе кампенсаваць закрыццё адрэзка метро наземным транспартам. Станцыя "Каменная Горка" летась была адной з самых загружаных у сталічным метро - 21,2 млн пасажыраў.

Апошнія навіны