BE RU EN

Хто ў Еўропе жыве даўжэй за ўсіх?

  • 18.11.2019, 15:44

Еўрастат параўнаў працягласць жыцця ў краінах ЕЗ.

Цягам трохгадовага перыяду 2015-2017 гадоў чаканая працягласць жыцця нованароджанага мужчыны ў Еўрапейскім Звязе (ЕЗ) складала 78,1 года. Агулам мужчыны ў ЕЗ, як правіла, жывуць на 5,4 года менш, чым жанчыны.

Такія звесткі 18 лістапада апублікаваў Еўрастат, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Сярод рэгіёнаў ЕЗ аўтаномная супольнасць Мадрыд і Унутраны Лондан прадэманстравалі самую высокую працягласць жыцця мужчын на ўзроўні 82 гадоў цягам 2015-2017 гадоў. Далей ішлі рэгіёны Італіі і Вялікай Брытаніі.

Наадварот, самая нізкая працягласць жыцця мужчын была зафіксаваная ў цэнтральнай і заходняй Літве (69,7 гадоў), за ёй ідуць іншыя рэгіёны, размешчаныя ў краінах Балтыі, Баўгарыі, Вугоршчыны і Румыніі.

Апошнія навіны