BE RU EN

Прыстайка: Ва Украіны ёсць папка «нумар два», калі менскі працэс не спрацуе

  • 18.11.2019, 10:34

Кіраўнік МЗС Украіны апавёў пра альтэрнатыву Менскім пагадненням.

Альтэрнатывай менскім пагадненням можа быць аперацыя падтрымання міру, якая ўвогуле не прадугледжаная менскім працэсам.

Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Украіны Вадзім Прыстайка ў інтэрв'ю РБК-Украіна, паведамляе censor.net.ua.

Прыстайка адзначыў, што ў МЗС ёсць "тэчка з варыянтам нумар два, на выпадак калі варыянт нумар адзін не працуе". У ёй напісана, што калі менскі працэс не рэалізуецца, трэба мець іншы кірунак дзейнасці.

"Я ўжо шмат разоў казаў, што гэта можа быць аперацыя падтрымання міру. Менскім працэсам яна ўвогуле не прадугледжаная. І нават калі лідары яе абмяркоўваюць, узнікае справядлівае пытанне: дык мы выходзім з менскіх пагадненняў? Гэта значыць я не сказаў нічога анты-менскага, наадварот, лідары даўно ўжо абмяркоўваюць магчымасць зменаў, якія прадугледжваюць місію для падтрымання міру", – сказаў ён.

У той самы час ён дадаў, што калі гэты варыянт не спрацоўвае, напрыклад, Расея блакуе пастанову Рады бяспекі ААН і місія не з’яўляецца, тады, відавочна, дыпламатычная сістэма дастае трэці варыянт.

"І ў нас у запасе ёсць яшчэ некалькі варыянтаў, якія абмалёўваліся ўжо прэзідэнту ў агульных рысах", – дадаў Прыстайка.

Апошнія навіны