BE RU EN

Якім будзе надвор'е на пачатку тыдня

  • 17.11.2019, 22:39

Прагноз на найбліжэйшыя некалькі дзён.

18 лістапада пераважна без ападкаў. Уночы і раніцай месцамі туман. Вецер паўднёва-ўсходні сярэдні, днём месцамі парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўночы +1... +8°С, на ўсходзе пры праясненнях 0..-2°С; максімальная удзень +5.. +11°С, у паўднёва-заходніх раёнах да +14°С, піша Гідрамет.

19 лістапада пераважна без ападкаў. Месцамі туман. Вецер паўднёва-ўсходні сярэдні. Тэмпература паветра мінімальная ўночы 0... +7°С, на ўсходзе пры праясненнях да -2°С; максімальная ўдзень +4... +11°С, на поўдні да +13°С.

Апошнія навіны