BE RU EN

«Сталі здаваць нервы ў старшыняў камісій»

  • 17.11.2019, 16:31

Незалежныя назіральнікі фіксуюць сотні парушэнняў.

Апошні дзень перадвыбарчай агітацыі 16 лістапада апынуўся самым насычаным на падзеі.

Пакуль ля Камароўскага рынку танцавалі прыхільнікі праўладных партый, на прадстаўнікоў дэмакратычных сіл чыноўнікі ў выбарчых камісіях выклікалі міліцыю, паведамляе «Белсат».

«Мы толькі што з міліцыі. Сталі здаваць нервы ў старшыняў камісіяў: на нашага назіральніка старшыня проста так узяла і выклікала міліцыю, што ён «п'яны». Прыехала міліцыя, завезла ў аддзел на экспэртызу, якая ўстанавіла, што ён цвярозы», - кажа каардынатар кампаніі «Права выбару» Аляксандар Сілкоў.

За час датэрміновага галасавання назіральнікі ад апазіцыйных партый зафіксавалі больш за 350 фактаў парушэння выбарчага заканадаўства, прынамсі, 16 дэмакратычных кандыдатаў знялі з «выбараў», дзясятак пазбавілі магчымасці выступіць на дзяржаўным радыё і тэлевізіі.

Апошнія навіны