BE RU EN

«Настоящее время» распавяло аб сустрэчы свабодных людзей у Менску

  • 17.11.2019, 14:10

Падкрэсліваецца, што беларусы выйшлі на акцыю супраць несумленных "выбараў".

У Менску напярэдадні "парламенцкіх выбараў" прайшла акцыя пратэсту апазіцыі. Прадстаўнікі грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" і партыі "Народная грамада" ўвечары 16 лістапада правялі супольны мітынг на плошчы Свабоды ў Менску. Пасля гэтага ўдзельнікі акцыі накіраваліся ў бок Цэнтрвыбаркама. Так апісвае ўчорашнюю Сустрэчу свабодных людзей у Менску выданне "Настоящее время".

ФОТА: "РАДЫЁ СВАБОДА"

Падчас шэсця праспектам Незалежнасці на актывістаў напалі невядомыя ў цывільным адзенні, якія выбівалі падпаленыя фаеры з рук удзельнікаў.

Пасля таго, як удзельнікі акцыі прайшлі побач з будынкам КДБ і МУС Беларусі, на іх зноў напалі. Невядомыя ў грамадзянскім выбілі тэхніку з рук удзельнікаў акцыі. Таксама пацярпелі некаторыя журналісты, у якіх з рук выбівалі апаратуру.

Пасля непрацяглага мітынгу каля будынка ЦВК дэманстранты спалілі свае пасведчанні кандыдатаў у "дэпутаты" на знак пратэсту супраць несумленных "выбараў".

Апошнія навіны