BE RU EN

Менчукі не атрымалі заробак і правучылі начальніка

  • 17.11.2019, 11:10

Работнікі падселі да працадаўцы ў аўто.

Два жыхары Менска збілі малатком свайго начальніка, патрабуючы выплату заробкаў, паведамілі ў ГУУС Менгарвыканкама.

38-гадовы кіраўнік сталічнай арганізацыі трапіў у бальніцу з траўмамі ног. Міліцыя ўстанавіла, што мужчыну збілі работнікі яго арганізацыі.

Напярэдадні вечарам пацярпелы выйшаў з офіса, сеў у аўто і ўжо збіраўся ехаць дадому, калі да яго падсеў адзін з яго супрацоўнікаў. Другі застаўся чакаць на вуліцы.

«Не дасягнуўшы жаданага выніку ў дыялогу, 38-гадовы фігурант дастаў малаток і стаў наносіць удары па каленнай чашачцы мужчыны, а пасля забраў у менчука 350 рублёў і разам з таварышам схаваўся ў невядомым накірунку», - распавялі ў ГУУС.

«Аператыўнікам мужчыны растлумачылі, што прычынай іх учынку паслужылі непрыязныя дачыненні праз нявыплату заробку пацярпелым», - удакладняюць у міліцыі.

Апошнія навіны