BE RU EN

Стала вядома, як людзі і сабакі разумеюць адзін аднаго

  • 17.11.2019, 10:10

Галоўныя сакрэты нашай дружбы з чатырохногімі гадаванцамі.

Нягледзячы на тое, што чалавек і сабака знаходзяцца ў сяброўскіх стасунках блізу 40 000 гадоў, многія пытанні ўзаемадачынення дагэтуль застаюцца не яснымі, піша lenta.ua.

Нядаўна спецыялісты з ЗША ўсталявалі, што людзі пачынаюць лепш разумець эмоцыі жывёл, калі становяцца старэйшымі. Удзельнікам экспэрыменту былі прапанаваны здымкі сабак: добраахвотнікам было неабходна ўсталяваць, якія эмоцыі адчуваюць жывёлы.

Чым сталей былі людзі, тым больш тонка яны разумелі пачуцці сабак, якіх бачылі на здымках.

Дарэчы, сабакі таксама добра счытваюць настрой чалавека.

А вось дзеці практычна не разумеюць эмоцыі жывёл, хоць і любяць праводзіць з імі час. Таксама атрымалася высветліць, што кожны чалавек у стане вылічыць агрэсіўна і прыязна настроеных гадаванцаў.

Апошнія навіны