BE RU EN

Каманда «Еўрапейскай Беларусі»: Да хуткай сустрэчы на вуліцах і плошчах нашых гарадоў

  • 16.11.2019, 21:58

Удзельнікі другой Сустрэчы свабодных людзей дайшлі сёння да будынка ЦВК.

Удзельнікі другой Сустрэчы свабодных людзей сабраліся сёння на плошчы Свабоды, дзе прайшоў легальны мітынг лідараў апазіцыі, кандыдатаў у дэпутаты ад грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», грамадскіх актывістаў, блогераў, жыхароў Менска і іншых гарадоў Беларусі.

Сустрэча працягнулася шэсцем на плошчу Незалежнасці, дзе кандыдаты ў дэпутаты ад «Еўрапейскай Беларусі» спалілі свае пасведчанні перад будынкам Цэнтрвыбаркама ў знак пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў у краіне.

Пасля легальнай акцыі тэлеграм-канал «Еўрапейскай Беларусі» апублікаваў фота каманды грамадзянскай кампаніі з подпісам: «Да хуткай сустрэчы на вуліцах і плошчах нашых гарадоў!»

Нагадаем, першая сустрэча адбылася 15 лістапада адразу на дзвюх цэнтральных плошчах сталіцы і сабрала больш за тысячу ўдзельнікаў, яе падтрымалі незалежныя кандыдаты ў дэпутаты, грамадскія актывісты і блогеры.

Апошнія навіны