BE RU EN

Былы настаўнік: Людзі, уставайце, трэба змагацца з гэтым монстрам

  • 16.11.2019, 21:26

У беларускіх школах увялі фактычна прыгоннае права.

Сёння ў Менску на ініцыятыву грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» зноў прайшла Сустрэча свабодных людзей. На легальнай акцыі на плошчы Свабоды выступіў мянчук, які сказаў, што працаваў настаўнікам.

З ягоных слоў, у школах увялі фактычна прыгоннае права і настаўнікаў прымушаюць удзельнічаць у фальсіфікацыях.

«Але мы вольны народ, - сказаў мянчук. - Мы будзем гаспадарамі ў сваёй краіне! Людзі уставайце! Трэба змагацца з гэтым монстрам».

Ён жорстка раскрытыкаваў беларускіх чыноўнікаў і «дэпутатаў», якія жыруюць на народныя грошы.

Нагадаем, першая сустрэча адбылася 15 лістапада адразу на дзвюх цэнтральных плошчах сталіцы і сабрала больш за тысячу ўдзельнікаў, яе падтрымалі незалежныя кандыдаты ў дэпутаты, грамадскія актывісты і блогеры.

Апошнія навіны