BE RU EN

Яўген Афнагель: Свабодныя выбары пройдуць пасля сыходу Лукашэнкі

  • 16.11.2019, 20:00

І гэта здарыцца раней, чым многія думаюць.

Удзельнікі Сустрэчы свабодных людзей дайшлі да плошчы Незалежнасці. Каля будынка Цэнтральнай выбарчай камісіі выступіў каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Яўген Афнагель:

- Гэты будынак ЦВК. Тут крадуць нашы галасы. Цяпер нашы кандыдаты і іх давераныя асобы скажуць усё, што думаюць пра так званыя выбары. А вольныя выбары ў нашай краіну пройдуць хутчэй, чым вы думаеце. Гэта адбудзецца пасля сыходу Лукашэнкі, а адбудзецца гэта ўжо ў наступным годзе.

Найбліжэйшы год для Беларусі будзе Годам Свабоды. Да сустрэчы на плошчах нашых гарадоў. Свабода - гэта модна! Свабода - гэта годна!, - гэтымі словамі Яўген Афнагель скончыў мітынг каля ЦВК.

Апошнія навіны