BE RU EN

У Фінляндыі чыгуначнікі і перавозчыкі далучацца да страйку паштавікоў

  • 16.11.2019, 19:36

Фінскія паштавікі страйкуюць супраць планаў працадаўцы, між іншым, знізіць заробак.

Фінскі прафзвяз работнікаў аўтатранспарту AKT у панядзелак пачне страйк у падтрымку паштавікоў, якія пачалі свой страйк 11 лістапада.

Пра гэта паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на Yle.

Тыднёвы AKT страйк пачнецца, калі дагэтуль не будзе дасягнутая згода, і закране аўтамабільныя грузавыя перавозкі пошты.

Акрамя таго, сябры прафзвязу не будуць апрацоўваць лісты і пасылкі пошты на іншых працоўных месцах.

Учора пра сваю гатоўнасць падтрымаць паштавікоў паведамілі Прафзвяз чыгуначных работнікаў і Прафзвяз маракоў.

Фінскія паштавікі страйкуюць супраць планаў працадаўцы, між іншым, знізіць заробкі.

Апошнія навіны