BE RU EN

Юнацкая зборная Беларусі ў футболе выйшла ў элітны раўнд чэмпіянату Еўропы-2019/20

  • 16.11.2019, 19:25

Лёсаванне элітнага раўнда адбудзецца 3 снежня ў Ньёне.

Стала вядома, што юнацкая нацыянальная каманда Беларусі (U-17), укамплектаваная гульцамі 2003 года нараджэння, выйшла ў элітны раўнд чэмпіянату Еўропы-2019/20 піша pressball.by.

Гэта высветлілася сёння падчас турнірных баталій ў пакінутых адборачных групах першага раўнда. Такім чынам, падапечныя Андрэя Скарабагацькі гарантавалі сабе месца ў кампаніі чатырох лепшых з 13 каманд, якія занялі ў адборачных групах першага кваліфікацыйнага раўнда трэція месцы.

Матчы элітнага раўнда пройдуць у васьмі групах ў сакавіку будучага года. Іх пераможцы, 7 найлепшых з 8 каманд, якія занялі другія месцы, а таксама гаспадары чэмпіянату сфармуюць кампанію з 16 нацыянальных каманд, якія выступяць у фінальным турніры. Ён пройдзе ў Эстоніі ў траўні 2020 года.

Лёсаванне элітнага раўнда адбудзецца 3 снежня ў Ньёне.

Апошнія навіны