BE RU EN

Прэзідэнта Сербіі шпіталізавалі праз праблемы з сэрцам

  • 16.11.2019, 14:08

Аляксандр Вучыч знаходзіцца ў Вайсковай медыцынскай акадэміі.

Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч шпіталізаваны ў пятніцу вечарам праз праблемы з сэрцам. Пра гэта паведаміла ў суботу прэс-служба прэзідэнта Сербіі, піша ТАСС.

Адзначаецца, што ўвечары ў пятніцу прэзідэнт быў шпіталізаваны ў Вайсковую медыцынскую акадэмію Сербіі «праз кардыялагічныя праблемы».

Звестак пра стан здароўя 49-гадовага сербскага лідара цяпер няма.

Апошнія навіны