BE RU EN

У Індыі разбіўся расейскі знішчальнік МіГ-29

  • 16.11.2019, 13:40

Самалёт вылецеў на трэніровачны палёт з аэрадрома Гоа.

Знішчальнік расейскай вытворчасці МіГ-29К вайскова-марскога флоту Індыі, пацярпеў катастрофу неўзабаве пасля таго, як вылецеў на трэніровачны палёт з аэрадрома Гоа. Пілотам удалося адвесці самалёт у бяспечнае месца.

Пра гэта паведамляе NDTV.

Са слоў камандзіра Вівека Мадхвала, прадстаўніка вайскова-марскога флоту, самалёт, навучальны варыянт знішчальніка, пацярпеў ад узгарання рухавіка.

Паводле звестак інфармацыйнага агенцтва ANI, падчас палёту МіГ-29К сутыкнуўся з птушкай. Самалёт пацярпеў катастрофу ў адкрытым і бяспечным раёне, пра ахвяры не паведамляецца.

У чэрвені ў выніку аварыі на самалёце МіГ-29К праца аэрапорта Гоа была прыпыненая на 90 хвілін. Вонкавы паліўны бак вайскова-марскога знішчальніка быў ненаўмысна скінуты падчас узлёту і выклікаў пажар на ўзлётна-пасадачнай паласе. Знішчальнікі часта нясуць паліўныя бакі, якія могуць быць адлучаныя ў адпаведнасці з патрабаваннямі місіі.

Аэрапорт Гоа выкарыстоўваецца як для грамадзянскіх, так і для вайсковых самалётаў.

Апошнія навіны