BE RU EN

Маладога беларуса прызналі першай зоркай матчу ў Канадзе

  • 16.11.2019, 12:21

Яўген Аксянцюк закінуў дзве шайбы і аддаў дзейсную перадачу.

У чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату OHL (юніёрская ліга Антарыё) у Канадзе «Флінт» на выездзе распляжыў «Лондан Найтс» (6:1), піша tribuna.

Беларускі нападнік гасцей Яўген Аксянцюк закінуў дзве шайбы і аддаў дзейсную перадачу.

Аксянцюк прызнаны першай зоркай матчу. А ў 19 матчах сезона форвард набраў 22 (10+12) дзейсныя балы.

Апошнія навіны