BE RU EN

Лідар «Новай Расеі» Мікіта Ісаеў памёр у цягніку Тамбоў-Масква

  • 16.11.2019, 11:44

Эканамісту быў 41 год.

Расейскі палітык, дырэктар Інстытута актуальнай эканомікі Мікіта Ісаеў памёр ва ўзросце 41 года. Пра гэта РБК паведаміў ягоны прэс-сакратар Аляксандр Макаранка.

«Сёння ўначы памёр Мікіта Ісаеў. Прычына смерці - хутчэй за ўсё сэрца. Вядома, што ён памёр у цягніку Тамбоў-Масква. Учора працаваў у Тамбове. Больш няма ніякіх падрабязнасцяў, пра месца і час пахавання будзе паведамленае ў сацсетках Ісаева», - паведаміў ён.

На старонцы Ісаева ў Facebook апошняя публікацыя зробленая ўвечары 15 лістапада. Палітык размясціў сваю фатаграфію з цягніка і паведаміў, што вяртаецца з Тамбова ў Маскву.

Ісаеў - дырэктар Інстытута актуальных праблем, лідар руху «Новая Расія». Ён, сярод іншага, працаваў ва ўрадзе Іванаўскай вобласці, Дзяржкамітэце ў справах моладзі і ў міністэрстве рэгіянальнага развіцця.

Апошнія навіны