BE RU EN

У Менску з'явіліся графіці «Плошча Свабоды, 18.00»

  • 16.11.2019, 9:00

Менчукоў запрашаюць на новую Сустрэчу свабодных людзей.

У сацыяльнай сетцы «тэлеграм» публікуюць фота новых графіці ў Менску: «16 лістапада, Плошча Свабоды, 18.00».

«Сустрэнемся на плошчы Свабоды сёння ўвечары», - пішуць аўтары публікацый.

15 лістапада ў Менску адразу на двух плошчах - Кастрычніцкай і Свабоды - прайшла першая Сустрэча свабодных людзей. Удзельнікі сустрэчы абмяркоўвалі, # чтодальше? і як Беларусь зрабіць нармальнай еўрапейскай краінай.

У канцы сустрэчы лідар БНК Мікалай Статкевіч і вядомая журналістка Ірына Халіп заклікалі беларусаў сустрэцца 16 лістапада ў Менску на плошчы Свабоды а 18:00 у рамках легальнага выбарчага мітынгу.

Апошнія навіны