BE RU EN

Удзельнік Сустрэчы свабодных людзей: Я прыйшоў на плошчу выказаць сваю пазіцыю

  • 15.11.2019, 21:12

Малады беларус распавёў, што яго не задавальняе ў лукашэнкаўскай Беларусі.

Сёння на Кастрычніцкай плошчы Менска прайшла Сустрэча свабодных людзей. Малады беларус распавёў журналістам, чаму прыйшоў на мітынг:

- У нашай краіне поўны бардак, беззаконне, разруха. Гэтага нібы і не відаць, таму што ўсё быццам бы чысценька і прыгожанька, але разруха максімальная. Мне гэта вельмі не падабаецца, мне гэта надакучыла, я не хачу гэта трываць. Я прыйшоў сюды выказаць сваю пазіцыю, - сказаў удзельнік акцыі.

Charter97.org вёў анлайн-трансляцыю з Сустрэчы свабодных людзей у Менску.

Апошнія навіны