BE RU EN

Балівія выйшла з сацыялістычнага альянсу краін Лацінскай Амерыкі

  • 15.11.2019, 21:01

У складзе альянсу засталіся толькі Венесуэла, Нікарагуа, Куба і некалькі іншых астраўных дзяржаў.

Пра гэта ў эфіры мясцовай радыёстанцыі «Эрболь» сказала міністарка замежных спраў рэспублікі Карэн Лангарык.

Акрамя таго, МЗС адклікае амаль усіх амбасадараў, якія былі прызначаныя ўрадам дыктатара Эва Маралеса, які пайшоў у адстаўку. Раней кіраўніца ведамства таксама абвясціла пра адклiканне дыпламата на Кубе і прадстаўнікоў рэспублікі пры ААН, якія адмовіліся пакінуць свае пасады, паведамляе «Эхо Москвы».

Пасля выхаду Балівіі з рэгіянальнага аб'яднання ў яго складзе застаюцца Венесуэла, Нікарагуа, Куба і шэраг іншых астраўных дзяржаў. Раней аб'яднанне пакінулі Гандурас і Эквадор.

Апошнія навіны