BE RU EN

«Ъ»: Расея пагадзілася вярнуць захопленыя караблі ВМС Украіны

  • 15.11.2019, 20:15

Вяртанне караблёў павінна адбыцца да нармандскага саміту.

Расея верне Украіне вайсковыя караблі, захопленыя ў раёне Керчанскай пратокі, паведамляе КоммерсантЪ.

Паводле звестак крыніцы, расейскі бок прыняў «прынцыповую пастанову» вярнуць Украіне караблі Бярдзянск, Нікапаль і Яны Капу.

На гэты момант прадстаўнікі сілавых ведамстваў і міністэрстваў замежных спраў Украіны і РФ узгадняюць месца і час перадачы трох караблёў. Са слоў суразмоўцаў выдання, яны будуць перададзеныя ў моры, а не ў порце. Ва ўзгодненым бакам пункце іх забяруць тры ўкраінскія буксіры.

Адна з крыніц выказала здагадку, што караблі могуць вярнуць да канца лістапада, гэта значыць да саміту нармандскай чацвёркі, прызначаным на 9 снежня. «Можа, нават на наступным тыдні», - сказаў суразмоўца.

У той жа час вяртанне караблёў не прадугледжвае вяртанне асабістай зброі ўкраінскіх маракоў, рацый і часткі суднавых дакументаў. Усё гэта фігуруе ў якасці рэчыўных доказаў.

Апошнія навіны