BE RU EN

ЗША і Кітай набліжаюцца да гандлёвай угоды

  • 15.11.2019, 19:25

Пра гэта заявіў дарадца Белага дома.

Злучаныя Штаты Амерыкі і Кітай набліжаюцца да заключэння гандлёвай угоды. Пра гэта заявіў дарадца Белага дома ў эканамічных пытаннях Лары Кудлоў, паведамляе liga.net са спасылкай на Reuters.

Кудлоў назваў перамовы з Пекінам аб завяршэнні 16-месячнай гандлёвай вайны плённымі. З яго слоў, прадстаўнікі двух найбуйнейшых эканомік свету праводзяць тэлефонныя перамовы, але ніякія іншыя падрабязнасці, у тым ліку тэрміны падпісання дамовы, агучаны не былі.

Ён адзначыў, што Белы дом спадзяваўся на своечасовае падпісанне гандлёвага пагаднення на палях саміту АТЭС у Чылі, але праз пратэсты ў краіне гэта аказалася немагчымым.

Апошнія навіны