BE RU EN

Польшча прыстрашыла Нямеччыну судом праз «Паўночную плынь-2»

  • 15.11.2019, 19:08

Пра гэта заявіў дырэктар польскай дзяржаўнай нафтагазавай кампанія PGNiG.

Польская дзяржаўная нафтагазавая кампанія PGNiG плануе звярнуцца ў суд, калі Нямеччына не ўлічыць інтарэсы Варшавы пры імплементацыі газавай дырэктывы Еўразвязу што да «Паўночнай плыні-2». Пра гэта заявіў дырэктар кампаніі Петр Вазняк, піша выданне BiznesAlert.

Між іншым, ён нагадаў, што Польшча ўжо выйграла адзін суд адносна трубаправода OPAL, які з'яўляецца наземным працягам «Паўночнай плыні-1». Аднак, са слоў Вазняка, пакуль што інтарэсы Польшчы ўлічаныя ў ухваленай Бундэстагам дырэктыве. Дырэктар PGNiG падкрэсліў, што польскі бок адчувае сябе ў бяспецы дзякуючы трэцяму абзацу сёмага артыкула.

«Быў пункт, што перад тым, як даць якое-небудзь паслабленне «Паўночнай плыні-2 », рэгулятар павінен улічыць бяспеку паставак і ўплыў на канкурэнтаздольнасць рынку суседніх краін», - адзначыў Вазняк.

Апошнія навіны