BE RU EN

Мікалай Статкевіч і Ірына Халіп заклікалі беларусаў заўтра сабрацца на легальны мітынг на плошчы Свабоды

  • 15.11.2019, 22:30

Сустрэча пачнецца а 18:00.

Лідар Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалай Статкевіч, які сёння выступаў на Сустрэчы свабодных людзей, падтрымаў прапанову Ірыны Халіп сустрэцца на плошчы Свабоды заўтра:

«Мы павінны вызваліць нашых таварышаў. Мы павінны выкарыстоўваць месяц волі. Заўтра на гэтым месцы будзе перадвыбарчы пікет Алены Таўстой. Усё будзе легальна. Я заклікаю свабодных людзей сабрацца на гэтым жа месцы заўтра. На плошчы Свабоды а 18:00. Пікет будзе праходзіць з 16:00. Каб Беларусь жыла - мы павінны змагацца. Да сустрэчы заўтра! Жыве Беларусь!», - заявіў Мікалай Статкевіч.

Нагадаем, сёння ў Менску прайшла Сустрэча свабодных людзей. Сharter97.org вёў анлайн-трансляцыю з акцыі.

Апошнія навіны