Ірына Халіп: Давайце пагонім гэтых калгасных акупантаў паганай мятлой.
- 15.11.2019, 18:59
Будзем уважаць сённяшні дзень за пачатак гэтага працэсу.
Сёння ў Менску праходзіць Сустрэча свабодных людзей.
Журналістка Ірына Халіп выступіла на плошчы Свабоды:
- Памятаю, як мы з Мікалаем Статкевічам удзельнічалі ў адной акцыі 19 снежня 2010 года. Радая, што мы зноў тут разам на плошчы.
Дзевяць гадоў рэжым рабіў усё, каб мы не змаглі сабрацца тут разам. Але мы зразумелі: нічога ў краіне не зменіцца без магутнага пратэстнага руху. Таму: досыць, пара вяртацца на вуліцы, пара ўставаць з-за сваіх кампутараў і выходзіць сюды, на плошчу.
Толькі тут, на плошчы, і разам мы абаронім і незалежнасць Беларусі і вернем сабе сумленныя выбары, і зменім уладу.
Без змены ўлады немагчымыя і перамены ў Беларусі. Такім чынам усё проста: змена ўлады і арганізацыя магутных пратэстаў.
А для гэтага мы з вамі павінны быць разам.
Давайце ўважаць, што сёння - гэта пачатак, а потым мы прадоўжым. Давайце забудзем пра тое, што ў нас розныя падыходы, ідэі і бачанне будучыні.
Давайце спачатку прагонім гэтых калгасных акупантаў.
Мы цяпер - як жыхары Менска ў 1940-х пад акупацыяй. І гэтыя калгасныя акупанты так проста не сыдуць. Таму давайце пагонім гэтых калгасных акупантаў паганай мятлой. Штурхялямі. Жыве Беларусь!