BE RU EN

Ірына Халіп: Людзі хочуць разам адказаць на пытанне - як зрабіць нашу краіну свабоднай?

  • 15.11.2019, 18:16

Вядомая журналістка распавяла пра тое, чаму патрэбная сустрэча на Кастрычніцкай.

Сёння на Кастрычніцкай плошчы ў Менску праходзіць Сустрэча свабодных людзей.

Вядомая беларуская журналістка Ірына Халіп распавяла пра тое, чаму патрэбная сустрэча на Кастрычніцкай:

- Цяпер дзіўным чынам спрабуюць усталяваць ялінку, пры гэтым выдзіраюць плітку. Я наогул уважаю гэта за правакацыю.

Зразумела было, што Плошчу ачэпяць і нам будуць перашкаджаць. Пытанне было ў тым - наколькі выстарчыць фантазіі ўладаў.

Законы ў краіне ўжо не дзейнічаюць. Сёння затрымалі Вольгу Нікалайчык - а яна проста села ў таксоўку і ехала на легальную сустрэчу ў рамках выбарчай кампаніі. Пра якія законы можа быць гаворка?

У чым мэта гэтай сустрэчы? Падчас збору подпісаў, калі мы хадзілі ад дзвярэй да дзвярэй, я зразумела дакладна: нават палымяная публіцыстыка на сайтах не дае таго, што дае жывая камунікацыя. Людзі хочуць некуды ісці, нешта рабіць, у людзей ёсць ідэі і яны хочуць разам шукаць адказ на пытанне - як зрабіць нашу краіну свабоднай?

Каб пачаць падрыхтоўку да сапраўдных, магутных пратэстаў, трэба ўжо цяпер трэніравацца і цяпер выходзіць на вуліцы.

Апошнія навіны