BE RU EN

Беларускі гурт перамог на конкурсе для незалежных музыкаў

  • 15.11.2019, 17:19

«Пятля Прыхільнасці» стала найлепшай у намінацыі «Рок» на Jager Music Awards.

Беларускі гурт «Петля Прыхільнасці» перамагла на незалежнай музычнай прэміі Jager Music Awards у катэгорыі «Рок». Вынікі JMA-2019 апублікаваныя на сайце прэміі, піша tut.by.

У галоўнай намінацыі - гурт года - перамагла Shortparis. Калектыў таксама атрымаў статуэтку за найлепшы сінгл і за найлепшае відэа (трэк «Страшна»). Прыз за найлепшы электронны праект дастаўся Shadowax (Ishome). Дыджэем года стала Сафія Родзіна.

У намінацыі «Хіп-хоп» перамогу атрымаў казахстанскі рэпер Масла Чорнага Кмену. Рэдактар праграмы «Вячэрні Ургант» Сяргей Мудрык атрымаў Jager Music Awards за ўнёсак у індустрыю. Лэйблам года стаў этнаграфічны праект Ored Recordings.

Jager Music Awards - прэмія для незалежных музыкаў з Расеі, Беларусі і Казахстана. Сёлета яна праходзіла ўжо шостым разам.

Апошнія навіны