BE RU EN

Якую пенсію атрымліваюць эстонскія пенсіянеры?

  • 15.11.2019, 15:42

Яна вырасла яшчэ на 11 адсоткаў.

У трэцім квартале гэтага года сярэдняя пенсія ў Эстоніі вырасла ў гадавым параўнанні прыкладна на 11 адсоткаў да 471,4 еўра, паведамляе postimees.ee.

Паводле звестак Дэпартамента статыстыкі, у другім квартале сярэдняя пенсія была роўная 468,8 еўра, то бок, квартальны рост склаў 0,6 адсотка.

Сярэдняя пенсія па старасці склала ў трэцім квартале 486,6 еўра. У параўнанні з папярэднім кварталам пенсія па старасці вырасла на 0,4 адсоткі, у гадавым параўнанні - на 8,7 адсотка.

Апошнія навіны