BE RU EN

Польская эканоміка прадаўжае рост

  • 15.11.2019, 13:29

Рост эканомікі краіны ў трэцім квартале склаў 3,9%.

Польская эканоміка вырасла ў трэцім квартале на 3,9% у параўнанні з папярэднім годам, паведамляе "Польскае радыё".

Гэта вынікае з апублікаванага ў чацвер Галоўным статыстычным кіраваннем Польшчы папярэдняга прагнозу ВУП краіны. У першым квартале дынаміка росту польскага ВУП у параўнанні з 2018 годам склала 4,8%, а ў другім - 4,6%. Між тым, кошты спажывецкіх тавараў і паслуг выраслі ў кастрычніку на 2,5%.

Апошнія навіны