BE RU EN

Самалёты са штучным інтэлектам стануць «вачамі» NATO

  • 15.11.2019, 12:12

Альянс цалкам заменіць паветраную выведку.

Найбліжэйшыя 15 гадоў NATO заменіць самалёты далёкага радыёлакацыйнага выяўлення (AWACS) найноўшымі тэхналогіямі, уключаючы штучны інтэлект. Пра гэта ў рамках прамысловага форуму ў Вашынгтоне заявіў генеральны сакратар альянсу Енс Столтэнбэрг, паведамляе РБК.

«Флот самалётаў NATO AWACS быў нашымі вачамі ў небе, падтрымліваючы нашы паветраныя аперацыі цягам дзесяцігоддзяў», - сказаў ён. Паводле ягоных слоў, гэтыя самалёты выкарыстоўваліся для патрулявання амерыканскай паветранай прасторы пасля тэракту 11 верасня 2001 года, падчас вайсковых аперацый у Афганістане і ў рамках глабальнай аперацыі супраць тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава».

«Мы плануем замяніць яго (флот. - РБК) да 2035 года», - адзначыў Столтэнбэрг. Генеральны сакратар удакладніў, што самалёты будуць замененыя з дапамогай новых тэхналогій, пра якія гаворыцца ў нашы дні, такія як «аўтаномныя сістэмы, штучны інтэлект і вялікія здольнасці».

Сістэма AWACS (пазначаецца як E-3) была распрацаваная Вайскова-паветранымі сіламі ЗША і ўсталёўвалася на мадыфікаваных самалётах Boeing 707. Першая серыйная мадэль AWACS была ўведзеная ў эксплуатацыю ў 1977 годзе. Гэтая сістэма здольная выяўляць, адсочваць і ідэнтыфікаваць нізкалётныя самалёты на адлегласці да 400 км і высокаўзроўневыя цэлі на вялікіх адлегласцях. Яна таксама можа адсочваць марскі рух і працуе ва ўсялякае надвор'е на ўсялякай мясцовасці. Цяпер на ўзбраенні NATO і хаўруснікаў 68 такіх самалётаў.

Апошнія навіны