BE RU EN

Камітэт ААН прыняў рэзалюцыю адносна Крыма

  • 14.11.2019, 21:26

Беларусь галасавала супраць.

Трэці камітэт Генасамблеі ААН ухваліў рэзалюцыю аб абароне правоў чалавека ў Крыме ва ўмовах расейскай акупацыі. Пра гэта паведаміў сталы прадстаўнік Украіны пры ААН у Facebook.

Падтрымала рэзалюцыю 67 сябраў камітэта, супраць - 23. Суаўтарамі рэзалюцыі было 38 дзяржаў.

«Прынятая рэзалюцыя дапоўніць арсенал інструментаў супрацьдзеяння спробам Расеі легітымізаваць анэксію часткі тэрыторыі Украіны», - адзначыў спікер прадстаўніцтва Украіны ў ААН Алег Ніколенка

Сярод асноўных палажэнняў рэзалюцыі:

- патрабаванне ў РФ спыніць палітыку змены дэмаграфічнай сітуацыі ў Крыме шляхам перасялення туды свайго насельніцтва, а таксама прымусовага высялення;

- асуджэнне масавых затрыманняў актывістаў, абаронцаў правоў чалавека, між іншым прадстаўнікоў ініцыятывы «Крымская салідарнасць»;

- спыніць пераслед і вызваліць людзей, затрыманых за выказванне думак, між іншым да пачатку акупацыі, а таксама вызваліць усіх незаконна затрыманых грамадзян Украіны

- асуджэнне прызыву мужчын у войска РФ і крымінальны пераслед тых, хто адмаўляецца служыць у войску дзяржавы-агрэсара;

- заклік да міжнароднай супольнасці працягнуць асуджэнне парушэнняў правоў чалавека ў Крыме з боку РФ.

Апошнія навіны