BE RU EN

Сустрэча свабодных людзей — ужо заўтра (Відэа)

  • 14.11.2019, 22:50

У інтэрнэце і ў сацыяльных сетках беларусы запрашаюць адзін аднаго на Кастрычніцкую плошчу ў Менску.

Людзі ў сацыяльных сетках актыўна распаўсюджваюць банеры аб Сустрэчы свабодных людзей у Менску, якая была ініцыяваная 8 лістапада на сустрэчы гледачоў фільма «Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы».

Сустрэча свабодных людзей пройдзе ў рамках законнага і легальнага мітынгу кандыдатаў у дэпутаты, як гэта было 8 лістапада.

На акцыю ў якасці назіральнікаў запрошаны прадстаўнікі дыпламатычных місій, размешчаных у Менску, а таксама назіральнікі ад АБСЕ за выбарчай кампаніяй у Беларусі. Вялікую цікавасць да акцыі праяўляюць журналісты.

Пра гэта паведамляе прэс-служба грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» і прапануе ўзгадаць, як раней праходзілі масавыя акцыі ў Беларусі.

Сваю падтрымку Сустрэчы свабодных людзей выказалі многія беларускія блогеры, грамадскія дзеячы, лідары незалежных прафзвязаў і палітыкі.

Апошнія навіны