BE RU EN

Расея прызнала ўладу апазіцыі ў Балівіі

  • 14.11.2019, 19:22

У МЗС РФ заявілі, што Жанін Аньес заняла гэтую пасаду ў адпаведнасці з прававымі нормамі.

Расея прызнае апазіцыйную сенатарку Жанін Аньес часовым прэзідэнтам Балівіі. Пра гэта заявіў намеснік кіраўніка расейскага МЗС Сяргей Рабкоў, паведамляе РІА Новости.

З яго слоў, другая віцэ-спікерка сената заняла гэтую пасаду ў адпаведнасці з прававымі нормамі. «Зразумела, што менавіта яна будзе ўспрымацца ў якасці кіраўніка Балівіі на перыяд да развязання пытання аб новым прэзідэнце праз выбары», - адзначыў дыпламат.

Апошнія навіны