BE RU EN

Ярмошына аб «загонах» студэнтаў на датэрміновае галасаванне: Гэта выхаванне інфантыльнага маладога пакалення

  • 14.11.2019, 17:54

Кіраўніца ЦВК Беларусі прызнае выкарыстанне адміністрацыйнага рэсурсу.

Кіраўніца ЦВК Лідзія Ярмошына заявіла, што студэнтаў у Беларусі не заганяюць на ўчасткі, а настойліва просяць прагаласаваць датэрмінова, піша tut.by.

- Усё тое, пра што паведамляецца, гэта не загон, а агітацыя - настойлівае запрашэнне прыйсці на ўчастак. Загон - гэта тады, калі існуе прымус, калі ў дачыненні да людзей ужываецца пагроза. Калі пагрозы няма, гэта ўсяго толькі агітацыя, - заявіла Ярмошына.

- Гэта выхаванне інфантыльнага маладога пакалення, з іх робяць сапраўдных адказных грамадзян. Пагрозы незаконныя, запрашэнні - законныя, - дадала Ярмошына.

Нагадаем, з першага дня датэрміновага галасавання ў Беларусі пачалі з'яўляцца сведчанні прымусу студэнтаў ісці на выбарчыя ўчасткі.

Апошнія навіны