Сіноптыкі: Да канца тыдня ў Беларусі захаваецца камфортнае надвор'е
- 14.11.2019, 16:07
Будзе без ападкаў.
15 лістапада ў Беларусі чакаецца воблачнае з прасвятленнямі надвор'е, паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў, толькі месцамі на захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні сярэдні, уначы парывісты.
Тэмпература паветра ўначы будзе ад 0 да 6 цяпла, на захадзе 7-9 вышэй за нуль. Удзень чакаецца +3...+9, на паўднёвым захадзе - да +11.
16 лістапада захаваецца воблачнае з прасвятленнямі надвор'е. Будзе пераважна без ападкаў. Месцамі чакаецца туман. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні, паўднёвы сярэдні.
Уначы тэрмометры пакажуць 0...+6, удзень пацяплее да 5-12 вышэй за нуль, на паўднёвым захадзе чакаецца да 14 цяпла.
У нядзелю, 17 лістапада, надвор'е таксама будзе воблачнае з прасвятленнямі. Пераважна без ападкаў. Месцамі будзе згушчацца туман. Вецер чакаецца паўднёва-ўсходні, паўднёвы сярэдні.
Уначы прагназуецца 2-8 вышэй за нуль. Удзень чакаецца 6-12 цяпла, на паўднёвым захадзе - да +14.