BE RU EN

Матэвуш Маравецкі ўзначаліў новы ўрад Польшчы

  • 14.11.2019, 15:39

Новы ўрад будзе складацца з 20 міністэрстваў.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда прызначыў Матэвуша Маравецкага прэм'ер-міністрам новага ўрада Польшчы. Давяраючы яму місію ў фармаванні Кабінета міністраў, кіраўнік польскай дзяржавы падкрэсліў, што разлічвае на хуткае прывядзенне да прысягі новага ўрада і плённае супрацоўніцтва на карысць Польшчы, паведамляе «Польскае радыё».

«У нас ідэнтычнае бачанне развіцця Польшчы і тых прыярытэтаў, якія неабходна рэалізаваць. У нас агульнае бачанне польскай палітыкі, накіраванай на інтарэсы грамадзян і паляпшэнне іх жыцця, а таксама на ўмацаванне пазіцыі Польшчы на міжнароднай арэне, як і на ўмацаванне і развіццё польскай эканомікі», - сказаў польскі прэзідэнт.

Мяркуецца, што прывядзенне да прысягі новага Кабінета міністраў адбудзецца заўтра, 15 лістапада. Раней прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі абвясціў, што новы ўрад будзе складацца з 20 міністэрстваў.

Апошнія навіны