BE RU EN

«Астравец смерці»: фільм-расследаванне Studio Х97

  • 14.11.2019, 14:54

Гэта датычыцца кожнага жыхара Еўропы.

Астравец - невялікае мястэчка на паўночна-заходняй мяжы Беларусі. 150 кіламетраў ад Менска і ўсяго толькі 40 ад Вільні. Тэрытарыяльна гэта - самы цэнтр Еўропы. З 2011-га года тут ідзе будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі. І ўсе гэтыя гады будаўніцтва суправаджаецца скандаламі, пажарамі, аварыямі і нават смяротнымі выпадкамі.

Пратэсты ўрадаў суседніх Літвы і Польшчы беларускія ўлады ўважаюць за найлепшае элементарна не заўважаць.

У Літве на ўсю моц рыхтуюцца да магчымай ядзернай катастрофы. Адпрацоўваецца план эвакуацыі жыхароў сталіцы краіны - Вільні. Літва закупіла на мільён еўраў і бясплатна раздала насельніцтву 4 мільёны таблетак ёду. Ні пра што такое ў Беларусі нават і не чулі. Беларускаму дыктатару цалкам напляваць на свой народ, гэтак жа як было напляваць савецкаму кіраўніцтву ў 1986-м годзе на людзей у Чарнобылі.

Глядзіце і распаўсюджвайце фільм-расследаванне Studio Х97 «Астравец смерці». Гэта тычыцца кожнага. Ад нас залежыць будучыня не толькі Беларусі, але і ўсёй Еўропы.

Апошнія навіны