BE RU EN

У Беларусі маюць намер ацэньваць веды ў школах паводле новых нормаў

  • 14.11.2019, 14:22

Новы эксперымент у сістэме адукацыі ўжо ідзе.

Новыя нормы ацэньвання ведаў школьнікаў рыхтуецца ўкараніць Міністэрства адукацыі Беларусі. Гаворка ідзе не аб змене сістэмы агулам, а аб новых умовах выстаўлення балаў. Цяпер нормы тэстуюцца ў школах, распавяла 14 лістапада дырэктарка Нацыянальнага інстытута адукацыі Валянціна Гінчук на канферэнцыі ў Менску, піша kp.by.

З яе слоў, навучальныя праграмы ва ўсіх прадметах былі абноўленыя, і галоўны акцэнт быў зроблены на фармаванні гатоўнасці і здольнасці вучня не столькі пераказваць, колькі ўжываць засвоеныя навыкі. Новыя нормы грунтуюцца на «чаканых выніках да засваення зместу адукацыі»:

- І на тых патрабаваннях да вынікаў вучэбнай дзейнасці, якія пазначаныя ў навучальных праграмах па прадметах, - дадала дырэктарка інстытута.

Апошнім разам нормы ацэнкі ведаў школьнікаў зацвярджаліся ў Беларусі больш за дзесяць гадоў таму.

Апошнія навіны