BE RU EN

Фотафакт: Менчукоў запрашаюць на Сустрэчу свабодных людзей

  • 14.11.2019, 11:35

Яна пройдзе заўтра, 15 лістапада, на Кастрычніцкай плошчы сталіцы.

Перадвыбарчыя пікеты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» праходзяць у цэнтры Менска кожны дзень, паведамляе прэс-служба кампаніі.

Лідары «Еўрапейскай Беларусі» заяўляюць, што праводзяць кампанію актыўнага байкоту.

Актывісты кампаніі распаўсюджваюць інфармацыйныя ўлёткі і буклеты і запрашаюць жыхароў горада на Сустрэчу свабодных людзей. Яна пройдзе заўтра, 15 лістапада, на Кастрычніцкай плошчы Менска. Пачатак – а 18-й.

Апошнія навіны