BE RU EN

У чацвер у Беларусі будзе цёпла

  • 13.11.2019, 21:07

Удзень прагназуюць да +13 градусаў.

14 лістапада ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

Будзе пераважна без ападкаў, толькі па захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні ўмераны да парывістага, месцамі моцны парывісты.

Уначы чакаецца ад +3 на ўсходзе да +12 на захадзе Беларусі. Удзень будзе 7-13 вышэй за нуль.

Апошнія навіны