BE RU EN

За колькі прадаюць самую танную кватэру ў Менску?

  • 13.11.2019, 18:36

Кошт здзіўляе.

У Курасоўшчыне прадаюць самую танную кватэру ў Менску, піша tut.by. Гэта кватэра-студыя плошчай усяго 13,5 квадратнага метра. Кошт - 23,5 тысячы даляраў.

Кватэра-студыя на Казінца, 51 прадаецца ў долевай уласнасці. Першапачаткова гэта была трохпакаёвая кватэра.

- Такі досвед ужо ёсць у Маскве. Мы бярэм вялікія кватэры, прафесійна дзелім іх на асобныя міні-студыі. У кожнай студыі прадугледжаны свой уваход, санвузел, кухонная зона, асобныя лічыльнікі на ваду і электрычнасць. У такі фармат жыллё можна перарабіць толькі на першых паверхах або на другіх, дзе першы - нежылы. Першы паверх дазваляе ўзвесці ў кожным пакоі санвузел, а таксама кухонную зону, але без газу (з электрапліткай). Агульным будзе толькі пярэдні пакой, фактычна як калідор у пад'ездзе. Усё зробленае ў межах будаўнічых і санітарных нормаў, нічога не парушаецца, сцены не ламаюцца, - распавёў прадстаўнік прадаўца Юрый.

Студыя з голымі сценамі прадаецца за 23.590 даляраў, па 1.542 даляра за квадратны метр.

Апошнія навіны