BE RU EN

Цімашэнка: «Бацькаўшчына» перайшла ў апазіцыю да ўкраінскай улады

  • 13.11.2019, 17:56

Прычына - прыняцце законапраекта аб увядзенні рынку зямлі ва Украіне.

Лідарка ўкраінскай фракцыі «Бацькаўшчына» Юлія Цімашэнка заявіла, што палітсіла пераходзіць у апазіцыю да ўлады, бо не падтрымлівае скасаванне мараторыя на продаж зямлі.

Пра гэта Цімашэнка заявіла пасля падтрымкі парламентам у першым чытанні законапраекта аб увядзенні рынку зямлі.

«Наша каманда заяўляе пра пераход партыі «Бацькаўшчына» ў апазіцыю...», - цытуе Цімашэнку «Інтэрфакс-Украіна».

Яна падкрэсліла, што «Бацькаўшчына» «не падтрымлівае распродаж зямлі, прыватызацыю стратэгічных аб'ектаў і застаецца на баку народа».

Апошнія навіны