BE RU EN

У Баранавічах затрыманы актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Шарэнда

  • 13.11.2019, 17:51

Яго знялі з цягніка на падставе праверкі дакументаў.

Міліцыя ў Баранавічах затрымала актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэя Шарэнду. Андрэй Шарэнда з'яўляецца мужам і даверанай асобай кандыдаткі ў дэпутаты Паліны Шарэнды-Панасюк.

На падставе праверкі дакументаў супрацоўнікі міліцыі знялі актывіста з цягніка. Цяпер ён знаходзіцца ў апорным пункце на станцыі Баранавічы-Палескія. Пра гэта сайту Сharter97.org паведаміла дэпутатка Паліна Шарэнда-Панасюк.

Апошнія навіны