BE RU EN

З беларускіх аптэк знік імпартны інсулін

  • 13.11.2019, 15:36

Гэты тып прадукцыі з'яўляецца і знікае з аптэк абсалютна бессістэмна.

Праз нізкі і нерэгулярны аплатаздольны попыт большасць аптэк не працуе са шпрыц-ручкамі і інсулінамі. Таму прадказаць, дзе і калі нешта з'явіцца, мы не можам, піша "Еўрарадыё".

Часцей больш кампетэнтныя ў гэтым пытанні бываюць эндакрынолагі. Таксама можна размаўляць з аптэкамі, у якіх шпрыц-ручкі былі раней, на прадмет магчымасці набыцця пад заказ", - раяць людзям мадэратары сайта-каталога.

"Ад беларускага інсуліну адслойвалася скура, як пасля апёку"

Ірына, у якой здароўе маці залежыць ад замежнага інсуліну, хвалюецца, што праз адсутнасць прэпарата ў Беларусі могуць зноў прапісаць беларускі інсулін:

"Спачатку ёй прапісалі беларускі інсулін. Цукар ён зніжаў, але маме ад яго было нядобра, з'явіліся пабочныя эфекты. Напрыклад, адслойвалася скура, нібы пасля апёку. Маме 66 гадоў, у яе, акрамя дыябету, выдаленая шчытавідная залоза і высокі ціск. Так што гэта даслоўна пытанне жыцця і смерці. Як і ў астатніх дыябетыкаў, яны ўжо таксама хвалююцца".

Апошнія навіны